{"product_id":"2940152346282","title":"Minaki","description":"\u003cp\u003eНа першы погляд, “Мінакі” — гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх законах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта самым належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі б быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік.\u003cbr\u003eСкладаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх самнасам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.\u003c\/p\u003e","brand":"kniharnia.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":47113255813360,"sku":"2940152346282","price":2.99,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0737\/7593\/9824\/files\/2940152346282_p0.jpg?v=1764019546","url":"https:\/\/shop-qa.barnesandnoble.com\/products\/2940152346282","provider":"Barnes \u0026 Noble (DEV)","version":"1.0","type":"link"}