{"product_id":"2940152395006","title":"Cas cumy","description":"\u003cp\u003eГісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. \u003cbr\u003eУ кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі. Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.\u003c\/p\u003e","brand":"kniharnia.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":47102988386544,"sku":"2940152395006","price":3.59,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0737\/7593\/9824\/files\/2940152395006_p0.jpg?v=1764020407","url":"https:\/\/shop-qa.barnesandnoble.com\/products\/2940152395006","provider":"Barnes \u0026 Noble (DEV)","version":"1.0","type":"link"}