{"product_id":"2940152476729","title":"I cudy, i strahi","description":"\u003cp\u003eПад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.\u003cbr\u003eГэтая кніга – незвычайная… На яе старонках ажываюць постаці беларускай гісторыі. І не тыя, каго ўжо ўшанавалі гісторыкі і палітыкі, хто ўжо мае помнікі ці то ў камні, ці то ў паперы, ці то ў легендах ды паданнях… Чытач сустрэне звычайных людзей XVI–XVII ст., якіх часта называюць “маўклівай большасцю гісторыі”. Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.\u003cbr\u003eВольга Бабкова адшукала сляды гэтых людзей у судовых дакументах ранняга Новага часу, і гэтыя сляды загаварылі: З кожнай старонкі – голас. Часам ціхі, часам гучны. Нават імёны ў кнізе гучаць як старадаўняя музыка – Сцяпанец Дудка, Ян Дуброва, Яська Скрыпка, Іван Жынь, Кацярыніца Валынка, Ян Зімапад, Якуб Воўк, Максім Чмель… Праз тоўшчу стагоддзяў прабілася чалавечая індывідуальнасць, і чорна-белая карцінка даўніны раптам расквецілася дзесяткамі фарбаў.\u003c\/p\u003e","brand":"kniharnia.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":47081080750320,"sku":"2940152476729","price":3.89,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0737\/7593\/9824\/files\/2940152476729_p0.jpg?v=1764020991","url":"https:\/\/shop-qa.barnesandnoble.com\/products\/2940152476729","provider":"Barnes \u0026 Noble (DEV)","version":"1.0","type":"link"}