{"product_id":"2940152512335","title":"Krug","description":"\u003cp\u003e\"Круг\" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё \"Свабода\" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце \"Народная воля\" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе \"Дзеяслоў\" (2004 г.)\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e0.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУчора і заўтра – гэта памяць і праўда.\u003cbr\u003eСёньня – іхняе злучво.\u003cbr\u003eРозьніца паміж памяцьцю і праўдай – розьніца паміж учарашнім і заўтрашнім адкрыцьцём.\u003cbr\u003eАльбо розьніца паміж лірыкай і матэматыкай.\u003cbr\u003eАльбо розьніца паміж нараджэньнем: стагоддзе таму ў сямейнай радасьці ці дзесяцігоддзе назад – у гонары нацыі.\u003cbr\u003eАльбо розьніца паміж першым крокам: па глінянай падлозе да матчынай рукі ці па сучаснасьці ў вечнасьць.\u003cbr\u003eАльбо розьніца паміж хадой: напрамкі – і па крузе.\u003cbr\u003eАльбо розьніца паміж сьмерцю: сёньняшняй – і заўтрашняй.\u003cbr\u003eКалі да праўды дадаць памяць – атрымаецца ісьціна.\u003cbr\u003eКалі ад праўды адняць памяць – будзе хлусьня.\u003cbr\u003eКалі ад памяці адняць праўду – будзе жыцьцё.\u003cbr\u003eЖыццё ад памяці да праўды і ёсьць сёньняшні шлях ад учора да заўтра.\u003c\/p\u003e","brand":"kniharnia.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":47113501704432,"sku":"2940152512335","price":2.99,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0737\/7593\/9824\/files\/2940152512335_p0.jpg?v=1764021865","url":"https:\/\/shop-qa.barnesandnoble.com\/products\/2940152512335","provider":"Barnes \u0026 Noble (DEV)","version":"1.0","type":"link"}